ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з Паўночнай Карэі да поўнага ядзернага раззбраеньня

Эканамічныя санкцыі ня будуць зьнятыя з Паўночнай Карэі, пакуль яна не прадэманструе «поўную, пацьверджаную і незваротную дэнуклеарызацыю», заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.

«Мы лічым, што [лідэр КНДР] Кім Чэн Ын разумее тэрміновасьць [працэсу дэнуклеарызацыі]», — заявіў Пампэо на прэс-канфэрэнцыі ў Сэуле.

Дзяржсакратар таксама адзначыў, што ў працэсе дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі ключавую ролю адыгрывае супрацоўніцтва ЗША з Паўднёвай Карэяй і Японіяй.

12 чэрвеня ў Сынгапуры прайшла першая ў гісторыі сустрэча дзеючага прэзыдэнта ЗША зь лідэрам Паўночнай Карэі. Галоўнай тэмай саміту было ядзернае раззбраеньне КНДР.


ЗША чакаюць «значнага раззбраеньня КНДР» да 2020 году