Цягам апошніх трох гадоў у Менску колькасьць ВІЧ-інфэкцыяваных жыхароў Менску вырасла на 60%, агулам па Беларусі — на 30%, піша БелаПАН са спасылкай на сталічную санітарна-эпідэміялягічную службу.
На 1 чэрвеня бягучага году ў Менску жылі 4313 чалавек зь ВІЧ, з пачатку году было выяўлена 239 новых выпадкаў. Год таму ў Менску быў 3821 чалавек з ВІЧ, тры гады таму — 2557.
Мужчыны складаюць дзьве траціны інфэкцыяваных, сярэдні ўзрост выяўленых хворых на ВІЧ склаў 36 год (роўна палова ва ўзросьце 30–39 год), амаль дзьве траціны заразіліся палавым шляхам, больш за траціну — пры іньекцыйным увядзеньні наркотыкаў.
Вясковы ВІЧ: небясьпечны вірус вандруе па «мядзьведжых кутках» Беларусі
Ва ўсёй краіне жывуць 19,5 тысячы чалавек зь ВІЧ-пазытыўным статусам. Год таму іх было 17,6 тысячы, тры гады таму — 15 тысяч, у 2010-м — 11,3 тысячы. За ўвесь пэрыяд назіраньня (прыкладна за 30 гадоў) у Беларусі зарэгістравана 24 164 выпадкі ВІЧ-інфэкцыі.
Мэдыкі мяркуюць, што траціна ВІЧ-інфэктаваных ня ведае свайго статусу. Прыблізна кожны чацьвёрты інфэкцыяваных хворы на СНІД.
ВІЧ і СНІД не адно і тое ж. Усё, што трэба ведаць пра вірус і хваробу
Вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) пашкоджвае жывыя клеткі (лімфацыты) і разьвіваецца ў іх. Жывыя клеткі выкарыстоўваюцца як «інкубатар», у якім вірусы дзеляцца і размнажаюцца. Памеры ВІЧ вельмі малыя: на лініі даўжынёй 1 сантымэтар можа разьмясьціцца каля 100 тысяч вірусных часьцінак. Вірус выклікае павольнае захворваньне з доўгім інкубацыйным пэрыядам (ад заражэньня да зьяўленьня прыкмет хваробы). Могуць прайсьці гады, перш чым разаўецца захворваньне СНІД.
Your browser doesn’t support HTML5
Тым часам, паводле зьвестак Усясьветнай арганізацыі здароўя, Беларусь перайшла з 2 на 27 месца ў рэйтынгу спажываньня алькаголю, але выйшла на 5-е ў сьвеце месца па водле колькасьці суіцыдаў на душу насельніцтва.