Прэзыдэнт Македоніі адмовіўся пераназваць краіну

Пратэст у Скоп’е супраць зьмены назвы краіны на патрабаваньне Грэцыі. Сакавіка, 2018 год

Прэзыдэнт Македоніі Гёрге Іванаў заявіў, што не падпіша дамову з Грэцыяй пра назву сваёй краіны. Ён сказаў, што гэта парушыла б канстытуцыю Македоніі.

«Мая пазыцыя канчатковая, і я не паддамся ціску, шатажу ці пагрозам», — заявіў Іваноў на прэсавай канфэрэнцыі 13 чэрвеня.

12 чэрвеняя агенцтва Associated Press паведаміла, што ўлады Македоніі пагадзіліся на новую назву.

Паводле агенцтва, новая назва — Рэспубліка Паўночная Македонія. Пра гэта заявіў прэм'ер ​Заран Заеў. Дасягненьне кампрамісу пацьвердзіў і прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас.

Цяперашняя поўная афіцыйная назва краіны — Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія.

Македонія з часоў распаду Югаславіі вядзе спрэчку з Грэцыяй аб сваёй назьве. Па патрабаваньні Грэцыі Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ).

Грэцыя настойвае на тым, каб назва Македоніі было зьменена, каб пазьбегнуць блытаніны з грэцкай правінцыяй — гістарычнай вобласьцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікай. Грэцыя ў сувязі з гэтым блякуе ўступленьне Македоніі ў Эўразьвяз і NATO.