Блогерка Лера Яскевіч прасьпявала песьню на верш Ніла Гілевіча. Відэа

Ніл Гілевіч. Фота Эўрарадыё

Папулярная відэаблогерка Лера Яскевіч выканала песьню на словы Ніла Гілевіча — «Калі рана ўстанеш».

13 чэрвеня Лера Яскевіч выклала кліп на сваім Youtube-канале, які мае звыш 400 тысяч падпісчыкаў.


Лера Яскевіч — выканаўца аўтарскіх і кавэр-вэрсій песень зь Менску, удзельніца праекту «Х-фактор. 8 сезон» ва Ўкраіне.

«Ты на сувязі, маёр?» Пётра Клюеў і Лера Яскевіч прасьпявалі «Space Oddity» ў перакладзе Хадановіча. ВІДЭА

Раней Лера Яскевіч разам са сьпеваком Пётрам Клюевым выканалі песьню Дэвіда Боўі «Space Oddity» па-беларуску ў перакладзе паэта Андрэя Хадановіча для беларускага агучваньня фільму «Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці».

Агульная колькасьць праглядаў відэа на YouTube-канале Леры Яскевіч — 38,8 мільёна.