Пра гэта паведамляюць азэрбайджанскія афіцыйныя крыніцы. Яны публікуюць фатаграфіі наведваньня прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым вайсковай часткі ракетных войскаў.
На фота з сайта прэзыдэнта Ільхам Аліеў разам зь міністрам абароны генэрал-палкоўнікам Закірам Гасанавым праходзяць перад шыхтом комплексаў «Палянэз». Далей разьмешчаная фатаграфія, дзе кіраўнік дзяржавы сядзіць за рулём транспартнай плятформы ракетнага комплексу «Палянэз».

Ільхам Аліеў
Паведамляецца, што на ўзбраеньне азэрбайджанскай арміі паступілі таксама апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы LORA (Lоng-Range Artillery Missile) ізраільскай вытворчасьці.
Яшчэ ў красавіку сёлета расейскае выданьне «Коммерсант» паведамляла, што ў 2018 годзе Беларусь плянуе прыступіць да выкананьня першага экспартнага кантракту на пастаўку дзесяці рэактыўных сыстэм залпавага агню «Палянэз». Паводле выданьня размова ішла аб пастаўках менавіта ў Азэрбайджан.
Тады ж армянскае міністэрства абароны выказвала шкадаваньне ў сувязі з тым, што Беларусь, краіна — сябра АДКБ, прадае Азэрбайджану ўзбраеньне.
У траўні Нікол Пашыньян, лідэр армянскай рэвалюцыі, у далейшым — кіраўнік ураду Армэніі, заяўляў, што яго турбуе збліжэньне Менску і Баку.
«Паланэз»
Прызначэньне — паражэньне любых групавых ці кропкавых цэляў праціўніка, жывой сілы і тэхнікі ў любых відах яе камплектацыі. Далёкасьць стральбы — 300 кілямэтраў. Вага ракеты — 780 кіляграмаў. Радыюс паражэньня — 80 мэтраў. Гатоўнасьць комплексу да баявога ўжываньня — 10 хвілін.