Такую заяву прэзыдэнт Расеі зрабіў на саміце кіраўнікоў краінаў ШАС у кітайскім горадзе Ціндао.
Уладзімер Пуцін заявіў, што будзе рады сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, калі Вашынгтон гатовы прыняць саміт. Інфамарцыю перадае агенцтва The Associated Press.
Адказваючы на пытаньні журналістаў у Ціндао, Уладзімер Пуцін адзначыў, што Дональд Трамп выказваў занепакоенасьць ростам гонкі ўзбраеньняў. Ён падзяляе гэтую занепакоенасьць і лічыць, што гэта праблема патрабуе дэтальнага абмеркаваньня.
Уладзімер Пуцін заявіў, што саміт з удзелам Дональдам Трампа прапанавалі правесьці некалькі краінаў, у тым ліку Аўстрыя.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбываецца 9-10 чэрвеня ў кітайскім горадзе Ціндао.
ШАС — Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва — была створаная ў 2001 годзе. У яе ўваходзяць Індыя, Пакістан, Расея, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбэкістан. Беларусь разам з Аўганістанам, Іранам і Манголіяй мае статус краіны-назіральніка.
У 2018 годзе старшынства арганізацыі перайшло да Кыргызстана.