Саміт G7 адбываўся ў Канадзе.
Паводле запісаў у твітары прэзыдэнта ЗША, такое рашэньне стала рэакцыяй на выказваньні прэм’ер-міністра Канады Джастына Трудо. Трудо на прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту крытыкаваў пазыцыю ЗША па пытаньнях міжнароднага гандлю. У прыватнасьці — увядзеньне мытаў на ўвоз мэталюргічнай прадукцыі.
Дональд Трамп назваў выказваньні Трудо «несумленнымі». Ён адзначыў, што ўведзенае мытаў сталі адказам на абмежаваньні на імпарт амэрыканскіх тавараў, якія дзейнічаюць у Канадзе і іншых краінах.
Лідэры краін «Вялікай сямёркі» 8 і 9 чэрвеня правялі сустрэчы ў канадскай правінцыі Квэбэк. Адтуль прэзыдэнт ЗША адляціць у Сынгапур на гістарычныя перамовы з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.