Побач з рэстаранам «Поедем поедим» у Курапатах затрыманы малады актывіст Дзяніс Урбановіч. Яго вінавацяць у «нанясеньні на агароджу надпісу «Кабак НКВД закрыт».
На маладога чалавека ўказалі міліцыянтам ў цывільным ахоўнікі забаўляльнай установы. У пакунку Дзяніса Ўрбановіча міліцыянты знайшлі балёнчык з фарбай.
Хлопца павезьлі ў райаддзел міліцыі.