Пажар у Чарнобылі ліквідавалі. Радыяцыйны фон не зьмяніўся

У Дзяржаўнай службе Ўкраіны ў пытаньнях надзвычайных сытуацыяў заяўляюць, што пажар, які пачаўся паблізу Чарнобыльскай АЭС тры дні таму і ахапіў 12 гектараў лесу, ліквідаваны.

За ўвесь час толькі пажарная авіяцыя скінула на ачагі гарэньня больш як 600 тон вады. Пажарныя сьцьвярджаюць, што самалёты і верталёт былі задзейнічаныя менавіта ў тых раёнах, дзе найбольшы ўзровень радыяцыі.

Паводле Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў пытаньнях надзвычайных сытуацыяў, радыяцыйны фон у Кіеве, Чарнобылі і на прамысловай пляцоўцы ЧАЭС знаходзіцца ў межах нормы і на працягу трох дзён яе не перавышаў.