Прамая лінія Пуціна: роспач людзей і абяцаньні змагацца з карупцыяй. УЖЫВУЮ

Уладзімір Пуцін 7 чэрвеня праводзіць чарговую — 16-ю па ліку — прамую лінію. Вядучыя заявілі, што не жадаюць ператвараць яе ў «кнігу скаргаў», затое хочуць «пагаварыць пра будучыню».

Анлайн-трансьляцыя:

Пра што пытаюцца расейцы

Да гэтай прамой лініі зарэгістравалі больш за 2 млн зваротаў.

Your browser doesn’t support HTML5

"Когда он перестанет издеваться и над своей страной, и над Украиной?": вопросы Путину со всего мира

Часьцей за ўсё пытаньні задаюць па тэлефоне, толькі чвэрць — па смс. Часта расейцы просяць прэзыдэнта вырашыць сацыяльныя праблемы.

  • Сёлета, да прыкладу, праз 16 гадоў паўторна да Пуціна зьвернуцца жыхары сямі інтэрнатаў у Курску, якія развальваюцца. Увесь гэты час яны чакалі расьсяленьня, але так і не дачакаліся.

  • Жыхары Екацярынбурга сталі на калені ў надзеі атрымаць жыльлё, абяцанае забудоўшчыкам яшчэ 5 гадоў таму. Прамую лінію з прэзыдэнтам яны лічаць сваім апошнім шанцам. У нерухомасьць многія ўклалі апошнія зьберажэньні. Актывісты зьвярталіся ва ўсе інстанцыі, але ніхто ня змог ім дапамагчы.

  • Жыхарка гораду Апатыты Дар’я Старыкава на мінулай прамой лініі паскардзілася Пуціну на праблемы мэдыцыны ў Мурманскай вобласьці і на тое, што з прычыны закрыцьця бальніц у рэгіёне ў яе не змаглі своечасова выявіць рак: лячыць Дар’ю пачалі толькі тады, калі яе хвароба перайшла ў чацьвёртую, тэрмінальную стадыю. 23 траўня сёлета дзяўчына памерла.
  • У 2017-м жыхарка вёскі Нягань ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе паскардзілася Пуціну на тое, што ўлады ніяк не расьселяць іх з часовага жыльля — вагончыкаў і бочак, куды іх засялілі яшчэ ў 80-х гадах.

  • Жыхар чачэнскага сяла Рамазан Джалалдынаў у 2016 годзе запісаў зварот для прамой лініі з Пуцінам, у якім распавёў аб паборах мясцовых уладаў. Пазьней у Джалалдынава падпалілі дом, а сам ён вымушаны быў зьехаць з рэспублікі. Пазьней — пасьля таго, як зьбілі яго жонку і дачку, а яго самога спрабавалі выкрасьці — Джалалдынаў запісаў відэаролік з выбачэньнямі перад Рамзанам Кадыравым.

Колькі доўжыцца прамая лінія

  • У 2017 годзе Пуцін размаўляў з народам каля чатырох гадзін

  • У 2016 годзе прамая лінія доўжылася 3 гадзіны 39 хвілін — Пуцін адказаў на 80 пытаньняў
  • У 2015 годзе за 3 гадзін 57 хвілін прэзыдэнт адказаў на 74 пытаньня
  • У 2014 годзе за 3 гадзіны 54 хвіліны — на 81 пытаньне.
  • Рэкорднай паводле працягласьці стала 11-я прамая лінія ў 2013-м — за 4 гадзіны 47 хвілін Пуцін адказаў на 85 пытаньняў.
  • Самую першую лінію Пуцін правёў у 2001 годзе. За 2 гадзіны 20 хвілін ён адказаў на 47 пытаньняў.