Памёр кампазытар Эдуард Зарыцкі

Народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі цяжка хварэў, але сваю хваробу не афішаваў. Цела Эдуарда Зарыцкага было знойдзена 6 чэрвеня ў ягонай кватэры, паведамляе сайт naviny.by.

Эдуарду Зарыцкаму было 72 гады.

Зарыцкі больш вядомы як кампазытар-песеньнік. Сярод яго твораў — «Палыновая ростань», «Белыя крылы», «Пасьпяшайся, кумок», «Зорачка», «Замова», «Начныя кастры», «Будзьма», «Палыновая ростань» ды іншыя.

Кампазытар быў аўтарам вакальных цыкляў. Нацыянальны канцэртны аркестар Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга з посьпехам выканаў яго вакальныя цыклі на вершы Адама Міцкевіча (у перакладзе Васіля Жуковіча), Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа, Уладзімера Караткевіча.

Таксама Зарыцкі пісаў музыку да спэктакляў, кінафільмаў і м'юзыклаў.

Музыка Эдуарда Зарыцкага, словы Генадзя Бураўкiна, выконвае Яраслаў Еўдакімаў

«Паверце, дзеванькі». Музыка Эдуарда Зарыцкага, словы Ўладзімера Карызны

Музыка Эдуарда Зарыцкага, словы Рыгора Барадуліна. Выконвае Якаў Навуменка

«Мара Скарыны»​. Музыка Эдуарда Зарыцкага. Словы Ніла Гілевіча. Выконваюць Іна Афанасьева, Андрэй Хлястоў ды іншыя

«Палыновая ростань». Музыка Эдуарда Зарыцкага. Словы Нiла Гілевіча. Выконвае Яраслаў Еўдакімаў