Бібліятэкара БДЭУ звальняюць за тое, што чытаў кнігі ў працоўны час

Your browser doesn’t support HTML5

Філёлягу Ўладзімеру Буданаву, які прапрацаваў у бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту 19 гадоў, не працягнулі кантракт. Ён кажа, што дырэктар бібліятэкі неаднаразова рабіў яму вымовы і заўвагі за чытаньне кніг на працоўным месцы.