Тры астранаўты гатовыя адправіцца з касмадрома Байканур у Казахстане на Міжнародную касьмічную станцыю 6 чэрвеня.
Карабель «Саюз» павінен перавезьці на МКС расейца Сяргея Пракоп’ева з «Раскосмасу», немца Аляксандра Герста з Эўрапейскага касьмічнага агенцтва і амэрыканку Сэрэну Онан-Чэнсэлор з NASA.
Карабель павінен састыкавацца з арбітальнай лябараторыяй 8 чэрвеня. Місія касманаўтаў павінна працягвацца на працягу шасьці месяцаў.
Зараз на МКС, якая разьмешчана ў 400 кілямэтрах ад Зямлі, знаходзяцца трое астранаўтаў, уключаючы двух амэрыканцаў і адну расейку. Яны прыбылі на станцыю ў сакавіку.