Авіякампанія Lufthansa адмовілася ад рэклямы, зьнятай да чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году. Кадры, на якіх нямецкія фанаты нібыта знаходзяцца ў Расеі, здымаліся ў Кіеве, і на іх можна пазнаць адну з кіеўскіх цэркваў і набярэжную Дняпра.
Lufthansa выдаліла ролік са сваіх афіцыйных старонак ў Youtube і Facebook. Аднак, відэа яшчэ можна пабачыць тут.
Прэсавы сакратар Lufthansa Барыс Агурскі ў лісьце кіеўскаму выданьню Kyiv Post патлумачыў, што відэа здымалася ў Кіеве зь меркаваньняў лягістыкі, і што гэта звычайная практыка на здымках фільмаў і рэклямы.
«Зь першых камэнтароў мы зразумелі, што пакрыўдзілі некаторых карыстальнікаў у гэтым выпадку», — напісаў ён.
Чэмпіянат сьвету па футболе мае прайсьці ў Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 году.