Як у Курапатах ушанавалі «Дзень памяці пра генацыд». ФОТАГАЛЕРЭЯ
Удзельнікі мітынгу зьбіраюцца ва ўрочышчы.
Выступае намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі
Людзі прыносілі зьнічы і кветкі да крыжоў
Мянчучка Ада Яўгенаўна прынесла кветкі да аднаго з крыжоў усталяваных у Курапатах
На мітынг прыйшло каля 200 чалавек
Прысутных вельмі абурала адкрыцьцё рэстарацыі "Паедзем, паядзім" у 50 мэтрах ад ахоўнай зоны Курапат
Мянчук Марат прыйшоў у Курапаты, бо ў сталінскія часы арыштавалі ягонага бацьку. Яму пагражаў растрэл
Выступае кіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты, адказны сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі
Дырэктар symbal.by Павал Белавус прапанаваў стварыць ініцыятыву "Брукаванка памяці"
Удзельнікі мітынгу з Барысава
Прадстаўнікі "Моладзі БНФ"
Арганізатары выставілі некалькі стэндаў з фатаздымкамі Курапатаў розных гадоў
Выступае кандыдат гістарычных навук, беларуская археоляг Валянціна Вяргей
Справаздача аб археалягічных раскопках і эксгумацыі пахаваньняў ва ўрочышчы Курапаты за подпісам Зянона Пазьняка
Шмат хто прынёс каменьні для ініцыятывы "Брукаванка памяці"
Грамадзкая актывістка Натальля Гарачка здымае на тэлефон назіраючых за мітынгам прадстаўнікоў міліцыі (намесьнік начальніка УУС Менскага аблвыканкама - кіраўнік міліцыі грамадзкай бясьпекі палкоўнік міліцыі Віталь Казлоў; намесьнік кіраўніка міліцыі грамадскай бясьпекі УУС Мікалай Максімовіч). На мітынгу таксама быў заўважаны кіраўнік упраўленьня аховы правапарадку ГУАПП МГБ МУС Рэспублікі Беларусь Дзьмітрый Кур'ян.
Шыльда на адным з камянёў