Абрамовіч адклікаў заяўку на брытанскую візу, — The Jerusalem Post

Раман Абрамовіч

Расейскі мільярдэр Раман Абрамовіч адклікаў заяўку на брытанскую візу інвэстара пасьля таго, як атрымаў грамадзянства Ізраілю. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе ізраільскае выданьне The Jerusalem Post.

У траўні стала вядома, што Абрамовічу не працягнулі брытанскую візу інвэстара. Улады Злучанага Каралеўства папрасілі бізнэсоўца растлумачыць паходжаньне капіталу. Паводле шэрагу СМІ, менавіта праз гэта расейскі алігарх вырашыў атрымаць грамадзянства Ізраілю, скарыстаўшыся так званым «Законам аб вяртаньні».

Грамадзяне Ізраілю могуць уяжджаць на тэрыторыю Вялікабрытаніі без візы. Аднак, калі яны хочуць працаваць ці вучыцца ў краіне, альбо застацца ў ёй больш чым на паўгоду, трэба зьвярнуцца да брытанскіх уладаў з просьбай аб выдачы адпаведнай візы.