У Кіргізстане мужчына зарэзаў скрадзеную нявесту наўпрост у аддзяленьні міліцыі. ВІДЭА

27 траўня ў вёсцы Сасноўка 30-гадовы кіроўца маршруткі Марс скраў 19-гадовую Бурулай Турдаліеву. Бацькі дзяўчыны зьвярнуліся ў міліцыю, выкрадальнікаў затрымалі і даставілі ў РАУС.

Зь дзяўчынай у той момант было ўсё ў парадку. Але праз некалькі гадзінаў мужчына зарэзаў яе ў аддзяленьні міліцыі.