На Youtube-канале базаванага ў Кіеве крымскататарскага тэлеканалу ATR зьявілася відэа, на якім супрацоўнікі каналу глядзяць прэсавую канфэрэнцыю Службы бясьпекі Ўкраіны, дзе зьявіўся «ўваскрослы» журналіст Аркадзь Бабчанка. У апошні час Аркадзь Бабчанка працаваў вядоўцам на гэтым тэлеканале.
Увечары 29 траўня зьявіліся паведамленьні, што ў Аркадзя Бабчанку стралялі на парозе ягонай кватэры ў Кіеве. Пазьней паліцыя заявіла, што Бабчанка памёр у карэце хуткай дапамогі.
30 траўня Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што Бабчанка жывы, а замах на забойства быў інсцэніроўкай, каб затрымаць арганізатара. Паводле СБУ, забойства Бабчанкі замовілі расейскія спэцслужбы.