Стала вядома, што будзе з габрэйскімі надмагільлямі, знойдзенымі ў цэнтры Менску

Надмагільлі з габрэйскіх могілак былі выкарыстаныя для фундамэнту корпусу БДУ

Надмагільныя пліты, якія знайшлі на будоўлі паміж плошчай Незалежнасьці і Ленінградзкай вуліцай, зьвязуць да мэмарыялу на былых габрэйскіх могілках на вуліцы Сухой, паведамляе Tut.by.

Сьцісла:

  • Габрэйскія надмагільлі знайшлі 28 траўня падчас руйнаваньня фундамэнту колішняга корпусу БДУ, які стаяў паміж плошчай Незалежнасьці і Ленінградзкай вуліцай.
  • Унівэрсытэцкі корпус стаяў тут да 2003 году. Студэнцкі гарадок унівэрсытэту быў пабудаваны пры канцы 1920-х гадоў на тэрыторыі Другіх габрэйскіх могілак.
  • Непадалёк былі і Першыя габрэйскія могілкі — іх зьнесьлі, калі будавалі стадыён «Дынама».

Надмагільныя камяні, якія знаходзяць падчас будоўлі менскага мэтро, пачалі звозіць да мэмарыялу на вуліцы Сухой тры-чатыры гады таму, кажа старшыня рэспубліканскага фонду «Галакост» і дырэктар музэю гісторыі і культуры габрэяў Вадзім Акапян. Пра гэта з дырэкцыяй па будаўніцтве Менскага мэтрапалітэну была заключана адпаведная дамова.

Далейшы лёс камянёў — пытаньне фінансавае. Акапян лічыць, што каб камяні не валяліся, трэба збудаваць ляпідарый — сьцяну з умураванымі надмагільлямі, як робяць на месцы былых габрэйскіх могілак у Польшчы.

Як кажа галоўны інжынэр дырэкцыі Аляксей Мурач, калі на будоўлі знаходзяць новыя пліты, на месца прыяжджаюць спэцыялісты з музэю гісторыі і культуры габрэяў.

На будоўлі ў цэнтры Менску адкапалі падмурак з габрэйскімі надмагільлямі

Паводле Акапяна, на месцы колішняга корпусу БДУ да канца 19 стагодзьдзя месьціліся габрэйскія могілкі. Пасьля іх закрыцьця пахаваньні перанесьлі, але частку надмагільляў пакінулі.

Паводле старшыні рэспубліканскага фонду «Галакост» і Вадзіма Акапяна, цягам апошніх трох-чатырох гадоў надмагільныя камяні, якія знаходзяць падчас будоўляў, звозяць да мэмарыялу на былых габрэйскіх могілках на вуліцы Сухой.