На месцы забойства Бабчанкі знайшлі гільзы ад «Макарава»

Партрэт Аркадзя Бабчанкі на будынку расейскай амбасады ў Кіеве

Абноўлена а 17:30 30 траўня: Аркадзь Бабчанка жывы. Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, замах на забойства быў інсцэніроўкай.

На месцы забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі ў Кіеве знойдзеныя тры гільзы ад патронаў калібру 9 мілімэтраў для пісталета Макарава.

Пра гэта паведамляе ўкраінскае агенцтва УНП са спасылкай на паліцыю.

Аркадзя Бабчанку забілі ўвечары 29 траўня на парозе ягонай кватэры ў Кіеве. Забойца, які чакаў журналіста ў пад’езьдзе, тройчы стрэліў у яго, калі Бабчанка вяртаўся дадому з крамы.

Затрыманых у справе пакуль няма.

Украінская паліцыя разглядае дзьве асноўныя вэрсіі забойства: прафэсійная дзейнасьць Бабчанкі і яго грамадзянская пазыцыя. Журналіст вельмі рэзка выказваўся пра палітыку расейскіх уладаў. Ад 2017 году ён жыў у Кіеве.


Забойства расейскага журналіста Бабчанкі ў Кіеве. Што вядома на гэты момант