Сьледчы камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальную справу аб забойстве расейскага грамадзяніна Аркадзя Бабчанкі ў Кіеве, паведамляецца на сайце ўстановы.
У паведамленьні Сьледчы камітэт нагадвае, што за апошнія некалькі гадоў «на тэрыторыі Ўкраіны былі забітыя ўжо некалькі расейцаў: журналіст Павал Шарамет, экс-дэпутат Дзяніс Вараненкаў.
«Сьледчы камітэт ня мае намераў пакідаць па-за ўвагай жорсткія злачынствы ў дачыненьні да грамадзян Расеі», — заявілі ў СК РФ.