Эўрапейскія паслы далі «зялёнае сьвятло» фінансавай дапамозе Ўкраіне ў 1 мільярд эўра

Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнікі краін Эўрапейскага зьвязу ў эўраўстановах (COREPER) ад імя Рады міністраў ЭЗ падтрымалі пагадненьне з Эўрапарлямэнтам аб прадастаўленьні Ўкраіне новага пакета макрафінансавай дапамогі ў памеры 1 мільярд эўра.

Пра гэта паведамляе Рада міністраў ЭЗ, патлумачыўшы, што гэтыя сродкі ў выглядзе пазыкі «закліканы пакрыць фінансавыя патрэбыі Ўкраіны на працягу двух з паловаю гадоў. У прыватнасьці, імі падтрымліваецца стабілізацыя эканомікі і праграма структурных рэформаў, дапаўняючы рэсурсы, прадастаўленыя МВФ і іншымі донарамі».

Згодна з інфармацыяй Рады ЭЗ, Міжнародны валютны фонд вызначыў на 2018-2019 гады фінансавуы недахоп у памеры 4, 5 мільярдаў даляраў, а гэта перавышае фінансаваньне, якое да гэтага часу абавязалася прадаставіць міжнародная супольнасьць.

Як тлумачаць у Бруселі, макрафінансавая дапамога – гэта выключная форма фінансавай дапамогі, якую ЭЗ дае краінам-партнэрам, якія маюць праблемы з балянсам плацёжнай сыстэмы. Пачынаючы з 2014 года, гэта трэцяя фінансавая апэрацыя для дапамогі Ўкраіне. Акрамя гэтага, ЭЗ таксама аказвае дапамогу ў рамках сваёй палітыкі суседзтва.