Фотаальбом Сьвятланы Алексіевіч: З Капаткевічаў у Стакгольм і яшчэ далей
Школьнае фота Сьвятланы Алексіевіч (яна ў цэнтры ў першым радзе). Будучая набэліянтка вучылася ў 1961-1965 гг. у сярэдняй школе ў Капаткевічах у Петрыкаўскім раёне, дзе яе бацька быў дырэктарам, а маці настаўніцай нямецкай мовы.
Дэбютам Сьвятланы Алексіевіч быў верш «Октябрь» у петрыкаўскай раённай газэце «За новыя рубяжы», надрукаваны 5 сьнежня 1966 году, калі будучай пісьменьніцы было 18 гадоў. Апошняя страфа:
Каждый год мы сверяем на этот.
Новостроек горят огни.
И победы больших пятилеток
Продолжают октябрьские дни.
Рэкамэндацыі Алеся Адамовіча і Янкі Брыля для ўступленьня Сьвятланы Алексіевіч у пісьменьніцкі саюз.
Заява Сьвятланы Алексіевіч на ўступленьне ў Саюз пісьменьнікаў БССР, 1983 год.
Сьвятлана Алексіевіч у 1988 годзе. На той час яна ўжо была аўтаркай дзьвюх кнігаў, «У вайны не жаночае аблічча» і «Апошнія сьведкі», якія зьявіліся ў 1985, ды працавала над трэцяй: «Цынкавыя хлопчыкі».
Аляксандра Антанішына, настаўніца беларускай мовы Сьвятланы Алексіевіч ў сярэдняй школе ў Капаткевічах. Фота 2015 году.
Прэсавая канфэрэнцыя Сьвятланы Алексіевіч у Менску 8 кастрычніка 2015, пасьля зьвесткі аб прысуджэньні ёй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
Прэсавая канфэрэнцыя Сьвятланы Алексіевіч у Менску 8 кастрычніка 2015, пасьля зьвесткі аб прысуджэньні ёй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
Сьвятлана Алексіевіч выступае з Нобэлеўскай лекцыяй у Стакгольме, 7 сьнежня 2015.
Нобэлеўская ляўрэатка ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч атрымлівае залаты мэдаль і ганаровы дыплём з рук караля Швэцыі Карла Густава ХVI, Стакгольм, 10 сьнежня 2015.
Сьвятлана Алексіевіч выступае з Банкетнай прамовай у Стакгольме 10 сьнежня 2015.
Прывітаньне Сьвятланы Алексіевіч у менскім аэрапорце пасьля вяртаньня са Стакольму, 15 сьнежня 2015.
Кніга «Алексіевіч на Свабодзе», выдадзеная ў сьнежні 2015.
Прэзэнтацыя кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў Палацы рэспублікі ў Менску, 14 красавіка 2016: Барыс Пятровіч, Сьвятлана Алексіевіч, Аляксандар Лукашук.
12 чэрвеня 2016 у Публічнай бібліятэцы Брукліну ў Нью-Ёрку адбылася сустрэча чытачоў са Сьвятланай Алексіевіч з нагоды выхаду амэрыканскага выданьня яе апошняй кнігі, «Час сэканд-хэнд».
Сьвятлана Алексіевіч сустракаецца з Далай-ламам, Вашынгтон, 15 чэрвеня 2016.
Сымбалічным завяршэньнем «нобэлеўскага году» было наведваньне Сьвятланай Алексіевіч Нацыянальнага музэю ў Празе, дзе яна ўзяла ў рукі выданьне Скарыны. 10 кастрычніка 2016.
Сьвятлана Алексіевіч на Шанхайскім кніжным кірмашы, жнівень 2016. На кірмашы ў Шанхаі прэзэнтавалася ў кітайскім перакладзе апошняя кніга Сьвятланы Алексіевіч, «Час сэканд-хэнд».
Прэмія Шанхайскага кніжнага кірмашу Сьвятлане Алексіевіч.
Сьвятлана Алексіевіч падпісвае кітайскі пераклад кнігі «Час сэканд-хэнд» на Пэкінскім кніжным кірмашы, жнівень 2016.
Сьвятлана Алексіевіч з кітайскімі пісьменьнікамі на Пэкінскім кніжным кірмашы, жнівень 2016.
Прэмія Пэкінскага кніжнага кірмашу Сьвятлане Алексіевіч.
Аўтарка «Чарнобыльскай малітвы» ў Фукусіме, месцы аварыі АЭС «Фукусіма-1» у 2011. Лістапад 2016.
Сьвятлана Алексіевіч атрымлівае ганаровую доктарскую ступень у Такійскім унівэрсытэце замежных моваў, лістапад 2016.
Аўтограф-сэсія Сьвятланы Алексіевіч на Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску, 11 лютага 2017.
Інтэлектуальны клюб Сьвятланы Алексіевіч. Сустрэча зь літоўскай пісьменьніцай Рутай Ванагайце, сакавік 2017.
Cустрэча з расейскім пісьменьнікам Уладзімірам Сарокіным у інтэлектуальным клюбе Сьвятланы Алексіевіч. Менск, травень 2017.
Ян Арцюс-Бэртран, францускі дакумэнталіст і фатограф ў інтэлектуальным клюбе Сьвятланы Алексіевіч. Менск, чэрвень 2017.
У жніўні 2017 Сьвятлана Алексіевіч наведала школу ў Капаткевічах, дзе вучылася ў першай палове 1960-х.
Сьвятлана Алексіевіч дапамагла фінансава шматдзетнай сям'і Равянковых са Слоніма, кастрычнік 2017.