У Гомлі пагасілі буйны пажар на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве. ФОТА

На тэрыторыі прыватнага прадпрыемства «Леспрамгандаль» на вуліцы Барыкіна ў Гомлі ў ноч на 29 траўня здарыўся буйны пажар, на поўную ліквідацыю якога спатрэбілася амаль тры гадзіны, піша Міністэрства надзвычайных справаў.

Пацярпелых няма, пашкоджана шмат піламатэрыялаў і 4 дрэваапрацоўчыя станкі. На месцы працавалі 18 адзінак тэхнікі і 63 ратаўнікі. Прычына пажару пакуль невядомая. Ратаўнікі адзначаюць, што ўначы прадпрыемства пільнаваў вартаўнік.