Эмацыйны жаночы футбол ва Ўкраіне. Дакумэнтальны фільм

Праз адсутнасьць падтрымкі жаночага футбола ва Ўкраіне, на сёньняшні дзень усяго 200 футбалістак у краіне прафэсійна займаюцца гэтым відам спорту. Раз у годзе ўсе яны зьбіраюцца ў Львоўскай вобласьці, каб пазмагацца за кубак Зімовага першынства.

Эмацыйны жаночы футбол і гісторыя капітана каманды-пераможцы, Яны Калінінай, дзяўчыны з маленькага мястэчка Ахтырка, якая стала пасьпяховай футбалісткай і гульцом Нацыянальнай зборнай.