Беларуска прасьпявала песьню на словы Бураўкіна ў фінале конкурсу на расейскім тэлеканале. ВІДЭА 

Гендазь Бураўкін

16-гадовая беларуска Вера Ярошык заняла другое месца ў конкурсе «Ты супэр!» на расейскім тэлеканале НТВ, у якім удзельнічаюць выхаванцы школ-інтэрнатаў, дзіцячых дамоў і дзеці з прыёмных сем’яў.

У фінале яна сьпявала песьню «Зачараваная» на словы Генадзя Бураўкіна. Раней Вера Ярошык выканала на конкурсе песьню «Обійми» украінскага гурту «Океан Ельзи».