У ЗША памёр Алан Бін — амэрыканскі астранаўт, які пабываў на Месяцы. Яму было 87 гадоў.
Бін быў вайсковым лётчыкам. Яго адабралі ў атрад астранаўтаў амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA. Бін ўдзельнічаў у місіі «Apollo-12» і стаў чацьвёртым чалавекам, які ступіў на паверхню Месяца ў 1969 годзе. У 1973 году Бін ўзначаліў другую касьмічную экспэдыцыю NASA да арбітальнай станцыі Skylab. Усяго ён правёў у космасе амаль 70 дзён.
У 1980-х гадах Бін сышоў з NASA і заняўся маляваньнем. Тэмай яго карцін быў космас. Дырэктар NASA Джым Брайдэнстайн назваў Біна першаадкрывальнікам, які рассоўваў мяжы.