У Бабруйску на пажары загінулі малыя дзеці, якіх пакінулі на ноч саміх

Фотаздымак з сайта МНС

Дарослых у кватэры не было — паведамляе служба МНС.

Паведамленьне пра пажар у шматпавярховым доме служба атрымала 27 траўня ў 2.41. Каб трапіць у кватэру на восьмым паверсе, ратавальнікі ўскрылі мэталёвыя дзьверы.

У памяшканьні знайшлі 6-гадовых хлопчыка і дзяўчынку. Выратаваць іх не ўдалося.

МНС высьвятляе абставіны пажару.