Welcome to Kyiv: 20 фота з галоўнай фан-зоны Лігі Чэмпіёнаў на Крэшчаціку

Заўзятары «Лівэрпуля» уражваюць сваёй яркасьцю і захопліваюць гучнымі песьнямі

У Музэі УЭФА можна пазнаёміцца зь гісторыяй жаночага футбола

УЭФА пастаянна падкрэсьлівае, што ў футбол можа гуляць любы жадаючы. Ніякіх абмежаваньняў. Галоўнае, каб было жаданьне. На гэтым стэндзе гісторыі розных людзей, якія гэтую ідэю пацьвярджаюць.

Спэцыяльнае абсталяваньне для прагляду ўсіх экспанатаў у экспазыцыі «Ніякіх абмежаваньняў»

Сярод гістарычных фота і гэта напамін - як кіеўскае «Дынама» перамагло лёнданскі «Арсэнал» - 3: 1. 3 лістапада 1998

У музэі УЭФА кожны можа знайсьці свой любімы клюб ...

... ці ўлюбёнага футбаліста

У фан-зоне можна гуляць у розны футбол. Напрыклад, у плэйстэйшн

Або ў камандзе разам з зоркай Кафу - легендарным футбалістам, які тройчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў у складзе розных каманд

Можна забіць гол у вароты паралімпійскай зборнай Украіны па футболе

І з перамогай бегчы да бацькоў

Тыя, хто ня хоча гуляць у футбол, можа трапіць у віртуальную рэальнасьць. Напрыклад, паспрабаваць сябе ў ролі gif-герояў

Можна проста схавацца ад сьпёкі ў спэцыяльных месцах для адпачынку

Адмысловыя майстар-клясы ад вядомых фрыстайлераў

Калі зь мячом на «ты»

Фанаты французскага «Ліёна» ужо гатовыя падтрымаць родны клюб у фінале жаночай Лігі чэмпіёнаў

А гэтыя фанаты могуць расслабіцца ў суботу. Менавіта 26-га траўня адбудзецца матч паміж «Рэалам» і «Лівэрпулем»

Моладзевая зборная Ўкраіны

Фан-зона - гэта ня толькі футбольныя мерапрыемствы, але і шмат разнастайнай музыкі

Заўзятары ідуць на фінальны матч жаночай Лігі чэмпіёнаў