Пра гэта паведамілі BBC, NBC і іншыя мэдыякампаніі са спасылкай на афіцыйны Твітар Белага Дому.
У лісьце гаворыцца, што прэзыдэнт прыняў рашэньне скасаваць саміт у Сынгапуры, які плянавалася правесьці 12 чэрвеня. Ліст адрасаваны асабіста лідэру Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыну.
Трам матывуе адмову нядаўнімі адкрыта варожымі заявамі Кім Чэн Ына і, сярод іншага піша:
"Вы кажаце пра вашыя ядзерныя магчымасьці, але нашы ядзерныя магчымасьці такія вялікія і такія магутныя, што я малюся Богу, каб яны ніколі ня былі ўжытыя".
BREAKING: President Trump cancels summit with Kim Jong Un. pic.twitter.com/5zyAwuUwEk
— NBC News (@NBCNews) 24 мая 2018 г.