Барысаўскі райвыканкам зрабіў заўвагу рэдактару дзяржаўнай газэты «Адзінства» Веры Пратасевіч за парушэньне журналісцкай этыкі.
Пра гэта гаворыцца ў адказе намесьніка Міністра інфармацыі Паўла Лёгкага на зварот рэдакцыі барысаўскага прыватнага выданьня Ex-press.by.
Паводле скрыншотаў на сайце Ex-press.by, у красавіку 2018 году Пратасевіч у камэнтарах на сайце «Адзінства» абразьліва адказвала на камэнтары чытачоў дзяржаўнай газэты. З сайту edinstvo.by гэтыя адказы выдалілі.
Пасьля ліста зь Менгарвыканкаму заснавальнік газэты — Барысаўскі райвыканкам — 7 траўня зрабіў Пратасевіч заўвагу і ўказаў на неабходнасьць прытрымлівацца прафэсійнай этыкі журналіста і беларускага заканадаўства.
У Міністэрстве інфармацыі правялі асабістую сустрэчу з Пратасевіч, гаворыцца ў адказе ведамства.