«Мы за ўсё сапраўднае». Саўка ды Грышка наконт заявы МУС пра геяў

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага ўзрушаныя заявай Міністэрства ўнутраных справаў і таксама шкадуюць аб тым, што 17 траўня над пасольствам Вялікабрытаніі ў Менску быў вывешаны вясёлкавы сьцяг — сымбаль ЛГБТ.

Грышка:
Мы за ўсё сапраўднае
Супраць гэтых спраў.​

Саўка:
Флагаў цьвета радугі,
Аднаполых праў.​

Грышка:
Каб жыцьцё напоўніцу
І дзіцячы сьмех.

Саўка:
Каб жана, любоўніца -
Так жэ, как у всех.

«Хор МВД»:
Мы за ўсё сапраўднае,
Мы за ўсё сапраўднае -
Каб жана, любоўніца -
Так жэ, как у всех.

Саўка:
Мы за ўсё сапраўднае.
Штоб всягда, вязьдзе.
Нас заявай радуе
Наша МВД.
Зь ім мы салідарныя
Оба в этат раз.

Грышка:
А не за сапраўднае
Толькі англасакс.

«Хор МВД»:
Мы за ўсё сапраўднае,
Мы за ўсё сапраўднае.
А не за сапраўднае
Толькі англасакс.