Актывісты расказалі Свабодзе, як адрэагавалі на заяву МУС, у якой прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці і іх барацьбу за свае правы называюць «падробкай».
20 траўня на сайце Міністэрства ўнутраных спраў зьявілася заява з нагоды таго, што амбасада Вялікай Брытаніі вывесіла на сваім будынку сьцяг ЛГБТ.
У МУС лічаць, што «пераважная большасьць беларусаў прытрымліваецца традыцыйных сямейных каштоўнасьцяў, у тым ліку хрысьціянскіх».
«Толькі так — мужчына і жанчына, і ніяк інакш», — гаворыцца ў звароце. — Як ні круці, але аднаполыя адносіны — гэта падробка. А сутнасьць падробкі заўсёды аднолькавая — абясцэньваньне ісьціны. ЛГБТ-супольнасьць, і ўся гэтая барацьба за «свае правы», і сам дзень супольнасьці — усяго толькі падробка!"