На мяжы Латвіі, Расеі і Беларусі кожны год праходзяць урачыстасьці ў памяць пра Другую сусьветную вайну. А непадалёк у латвійскай вёсцы Пасіене на мяжы з Расеяй жывуць Ларыса і Сяргей. Яны занепакоеныя тым, што ў іх дрэнна ловіць расейскае тэлебачаньне, і ня ўпэўненыя, як завуць прэзыдэнта Латвіі.
Пра іх і пра сяброўства паміж народамі — фільм Івара Зьвіедрыса.