Ва Ўкраіне зьнесеныя паўтары тысячы помнікаў Леніну і перайменавана адна тысячы населеных пунктаў. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас цырымоніі памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў, які адбыўся ў нядзелю на тэрыторыі Нацыянальнага гісторыка-мэмарыяльнага запаведніку «Быкаўнянскія магілы» пад Кіевам.
«На цяперашні момант пераназваныя 52 тысячы плошчаў і вуліц, амаль тысяча населеных пунктаў. Адных толькі помнікаў Леніну дэмантавалі амаль паўтары тысячы». — паведаміў прэзыдэнт Украіны.
Ён нагадаў, што ўсё гэта было зроблена на падставе закона «Аб асуджэньні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага таталітарных рэжымаў».
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсіяў хвілінай маўчаньня. Пятро і Марына Парашэнкі ўшанавалі памяць загінулых і ўсклалі букеты кветак да Брацкай магіле, Цэнтральнага манумэнта Мэмарыялу, а таксама да польскай часткі Мэмарыялу.