У сыноптыкаў кепскія навіны для агароднікаў і садоўнікаў

  • БелаПАН

Сыноптыкі папярэдзілі пра магчымыя замаразкі ў найбліжэйшыя ноч і раніцу.

Як паведамляе Белгідрамет, у начныя і ранішнія гадзіны 21 траўня, панядзелак, у асобных раёнах Віцебскай, Менскай, Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцей на глебе чакаюцца замаразкі да 0 — мінус 2°C.