Беларусь трапіла ў першую дзясятку рэйтынгу канфэрэнцыі BlockShow Europe 2018 з 48 краінаў сьвету. На першым месцы — Швайцарыя.
Аўтары дасьледавалі рэгуляваньне крыптавалют у 48 эўрапейскіх краінах. Беларусь апынулася на 10-й пазыцыі, у тым ліку і з-за таго, што да 2023 года ў краіне ўстаноўлены нулявы падатак на крыптавалюты, гаворыцца ў тлумачэньні да рэйтынгу BlockShow Europe 2018. Беларусь лічыцца адным зь лепшых месцаў для правядзеньня ICO.
Узначаліла рэйтынг Швайцарыя. У топ-10 таксама ўвайшлі Гібральтар, Мальта, Вялікая Брытанія, Данія, Нямеччына, Партугалія, Нідэрлянды, Фінляндыя.