Пераможцам фэстывалю ў Канах стаў фільм японскага рэжысэра Хіракадзу Корэ-Эда

«Залатую пальмавую галінку кінафэстывалю ў Канах атрымаў фільм японскага рэжысэра Хіракадзу Корэ-Эда «Крамныя зладзюжкі».

Сёлета ў конкурсным паказе ўдзельнічаў 21 фільм, рашэньне пра ўзнагароды прымала журы на чале з аўстралійскай акторкай Кэйт Бланшэт.

Фаварытамі Канскага кінафэстывалю лічыліся польская драма «Халодная вайна» рэжысэра Паўла Паўлікоўскага, які атрымаў Оскара ў 2013 годзе за фільм «Іда» як за лепшую стужку на замежнай мове; італьянскі фільм «Шчасьлівы Лазар» рэжысэркі Алічэ Рохвахер; і «Палаючы» -- драма паўднёвакарэйскага майстра Лі Чхан Дона, зьнятая паводле твору Харукі Муракамі. Вялікі рэйтынг мела таксама «Лета» расейскага рэжысэра Кірыла Сарэбранікава.

Cтужка украінскага рэжысэра беларускага паходжаньня Сяргея Лазьніцы атрымала прыз за лепшую рэжысуру ў другой паводле важнасьці праграме ў францускіх Канах — «Асаблівы погляд».

Фільм ураджэнца Беларусі атрымаў узнагароду ў Канах