Вучнёўскае самакіраваньне дапамагае наладзіць паўнавартасны адукацыйны працэс. Такое меркаваньне 19 траўня выказаў міністар адукацыі Ігар Карпенка на сустрэчы з удзельнікамі XI Нацыянальнага дзіцячага форуму ў Менску.
Як перадае БЕЛТА, Ігар Карпенка перакананы, што без органаў вучнёўскага, студэнцкага самакіраваньня, дзіцячых і моладзевых грамадзкіх структур ня будзе паўнавартаснага адукацыйнага працэсу.
У форуме бяруць удзел 105 чалавек, у ліку якіх сябры рэспубліканскай каардынацыйнай рады моладзевых парлямэнтаў, пераможцы і прызёры абласных этапаў рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідэр года», конкурсаў «Дзіцячы і моладзевы парлямэнт», «Юны журналіст у Горадзе, дружалюбным дзецям», лідэры дзіцячых і моладзевых грамадзкіх аб’яднаньняў, органаў вучнёўскага самакіраваньня.
Арганізатары форуму — Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасьці дзяцей і моладзі, вядучыя рэспубліканскія дзіцячыя і моладзевыя грамадзкія абʼяднаньні і арганізацыі.