У Латвіі Паліцыя бясьпекі завяла пяць крымінальных справаў на актывістаў партыі «Рускі саюз Латвіі».
Гэтая партыя выступае супраць пераводу школьнай адукацыі на латыскай мове. Яе лідэры абвінавачваюцца ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і пагрозе бясьпекі краіны. Два актывісты арыштаваныя, кіраўніка арганізацыі адпусьцілі пасьля допыту ў Паліцыі бясьпекі ў статусе падазраванай.
«Гэта проста поўны абсурд, калі сход у закрытым памяшканьні можна лічыць антыдзяржаўнай дзейнасьцю. Мы казалі пра тое, што мы абсалютна ўсімі даступнымі законам сродкамі будзем супраціўляцца тым папраўкам, якія мы лічым дыскрымінацыйнымі ў адносінах да рускамоўных жыхароў Латвіі», – кажа яна.
Тацьцяна Жданок на працягу 14 гадоў была дэпутатам Эўрапарлямэнта ад Латвіі. У 2014 годзе яе партыя выступала з падтрымкай рэфэрэндуму ў Крыме і актыўна супрацоўнічала з рознымі расейскімі фондамі, у тым ліку з Фондам абароны правоў суайчыньнікаў за мяжой, створаным расейскім МЗС.
Па дадзеных Паліцыі бясьпекі і латвійскіх журналістаў, з 2012-га па 2014 годзе Жданок атрымалі ад гэтага фонду 224 тысячы эўра.
Партыя гэтай інфармацыі пацьвярджае. Паводле афіцыйных фінансавых справаздачаў, цяпер партыя існуе выключна за кошт ахвяраваньняў.