Атручаны ў Англіі нэрвова-паралітычным газам экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль выпісаны са шпіталя. Пра гэта паведамляе BBC.
(будзе дапоўнена)
4 сакавіка ў брытанскім Солсбэры былі выяўленыя непрытомнымі былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія. Лёндан сьцьвярджае, што яны былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», распрацаваным у Расеі. Масква гэта адмаўляе.
Пасьля некалькіх тыдняў лячэньня Юлію Скрыпаль выпісалі з бальніцы. Стан яе бацькі таксама палепшылася ў працэсе лячэньня.
Замах на Скрыпалёў прывёў да сур’ёзнага крызісу ў дачыненьнях паміж краінамі Захаду і Расеяй. Каля 30 краін абвясьцілі аб высылцы расейскіх дыпляматаў на знак салідарнасьці зь Вялікабрытаніяй. Расея ў адказ пачала высылаць супрацоўнікаў заходніх дыпляматычных місіяў.