Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра адказнасьць Расеі за хімічныя атакі ў Сырыі

Наступствы ўжываньня хімічнай зброі ў Сырыі, ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заявіў, што Расея не стрымала дадзеных ёю ў 2013 годзе гарантый зьнішчэньня хімічнай зброі ў Сырыі.

«Расея, якая абяцала сьвету ў 2013 годзе, што яна будзе гарантаваць зьнішчэньне запасаў хімічнай зброі Сырыі, у канчатковым выніку нясе адказнасьць за працяг яе выкарыстаньня там», — гаворыцца ў заяве амэрыканскага замежнапалітычнага ведамства.

У Дзярждэпартамэнце адзначылі, што ў Радзе Бясьпекі ААН Расея пяць разоў вэтавала аднаўленьне агульнага сьледчага мэханізму, які быў адзіным бесстароньнім і незалежным органам з паўнамоцтвамі вызначэньня адказнасьці.

Гэтая заява апублікавана па выніках працы Місіі высьвятленьня фактаў Арганізацыі за забарону хімічнай зброі, якая дасьледавала канкрэтны інцыдэнт 4 лютага ў раёне Аль-Таліль горада Саракіб у правінцыі Ідліб. Місія вызначыла, што на горад была скінутыя бочкі з хлярынам, але не ўстанавіла адказных за напад.