Збанкрутаваў Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод

Эканамічны суд Магілёўскай вобласьці прызнаў адкрытае акцыянэрнае таварыства «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» неплацёжаздатным. Працэдура санацыі будзе працягвацца да 15 лістапада 2019, паведамляюць у прэсавай службе Вярхоўнага суду.

За гэты час плацёжаздатнасьць можа быць адноўленая ў выніку актыўнай працы па пошуку заказаў, заключэньні кантрактаў, а таксама продажу маёмасьці, якая выкарыстўваецца неэфэктыўна.

Згодна з заключэньнем экспэртызы, аднаўленьне плацёжаздатнасьці заводу зьяўляецца магчымым.

«Даўгі калясальныя». На Магілёўшчыне ратуюць лікёра-гарэлачны завод