Берасьцейскае «Дынама» заплаціць Марадону 20 мільёнаў даляраў?

Дыега Марадона

Трохгадовы кантракт Дыега Марадоны зь берасьцейскім «Дынама» можа перавышаць 20 мільёнаў даляраў. Пра гэта піша аргентынская прэса. У самім клюбе кажуць пра канфэдэцыяльнасьць кантракту і не называюць сумы.

«Шмат хто кажа, што Марадона падпісаў найлепшы кантракт у сваім жыцці», — партал by.tribuna.com цытуе аргентынскае выданьне La Nacion.

Яшчэ адно аргентынскае выданьне Caras паведамляе, што пагадненьне можа быць разьлічана на некалькі мільёнаў даляраў.

У самім клюбе Свабодзе не змаглі пацьвердзіць інфармацыю пра 20-мільённы кантракт, заключаны паміж футбольным клюбам і Дыегам Марадонам.

«Як я магу камэнтаваць інфармацыю з аргентынскіх крыніцаў? — адказала Свабодзе Вольга Хіжанкова, прэс-сакратарка „Дынама-Берасьце“. — Умовы кантракту нават для прэс-службы [невядомыя], яны канфэдэнцыяльныя. Ня думаю, што нехта з клюбу можа можа пацьвердзіць ці абвергнуць гэтую сытуацыю».


Раней заўзятары скідваліся на форму. 10 фактаў пра «Дынама-Берасьце», якое ўзначаліць Марадона

Дыега Марадона як канкурэнт Аляксандра Лукашэнкі