Самая дарагая карціна аўкцыёну «Sotheby’s». ВІДЭА

Аўкцыённы дом «Sotheby’s» у Нью-Ёрку. Фота: Jim Henderson

Карціна аголенай Nu couche (sur le cote gauche) пэндзля Амэдэа Мадыльяні была прададзеная на аўкцыёне «Sotheby’s» за рэкордныя 157,2 млн даляраў і стала самым дарагім творам жывапісу, прададзеным за ўсю гісторыю аўкцыённага дома. Прадавец карціны набыў яе ў 2003 годзе за 26,9 млн даляраў.