Памёр заснавальнік «новай журналістыкі» Том Вулф

Том Вулф

Сьмерць пісьменьніка і журналіста Тома Вулфа The New York Times пацьвердзіла яго агент Лін Нэсьбіт. Паводле яе слоў, незадоўга да сьмерці ён трапіў у бальніцу Нью-Ёрка з інфэкцыяй.

Том Вулф лічыцца заснавальнікам літаратурнага кірунку «новая журналістыка», пра што ён сам упершыню згадаў у 1973 годзе. Вулф выкарыстоўваў жывую гаворку герояў, адлюстроўваў асабістую пазыцыю і падрабязна апісваў сцэны. Яго кніга «Новая журналістыка і анталёгія новай журналістыкі» была апублікавана ў 1975 годзе.

Вулф пачаў працаваць журналістам у 1956 годзе. У якасьці штатнага журналіста The Washington Post атрымаў прэмію Гільдыі выдаўцоў пэрыядычнага друку за матэрыялы, прысьвечаныя рэвалюцыі на Кубе. У 1962 году Вулф пачаў працаваць з New York Herald Tribune.

Аднак вядомасьць Вулф атрымаў больш як пісьменьнік. Ён стаў адным з найбольш прадаваных пісьменьнікаў у ЗША, а таксама ўладальнікам васьмі розных літаратурных прэмій.