Беларусь апынулася на 42 месцы з 49 краінаў Эўропы па ўзроўні гамафобіі. Так вынікае са штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі ILGA-Europe. Яе дасьледаваньне паказвае ўзровень раўнапраўя негетэрэсэксуальных асобаў.
Сярод краінаў Эўропы горш чым у Беларусі сытуацыя выглядае толькі ў Малдове, Сан-Марына, Расеі, Манака, Турцыі, Армэніі і Азэрбайджане
Ад найлепшай у рэйтынгу Мальты Беларусь аддзяляе ажно 78 пунктаў. Рэйтынг складаецца на падставе заканадаўства краіны і ахоплівае шэсьць паказьнікаў: роўнасьць і забарона дыскрымінацыі, магчымасьць стварэньня сям’і, свабода сходаў, аб’яднаньняў і выказваньня, злачынствы па прыкмеце нянавісьці, магчымасьць зьмены полу.
Першае месца ў рэйтынгу з 91 балам заняла Мальта. За ёю Бэльгія (79), Нарвэгія (78), Швэцыя (60) і Нямеччына (59). Сярод суседак Беларусі найбольш прыязная гомасэксуалам аказалася Ўкраіна і Літва (21). У Польшчы — 18 пунктаў, у Латвіі — 16, у Расеі — 11.