12 траўня а 12-ай гадзіне на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку.
Сьвята яднаньня: як адкрывалі першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою Касьцюшку. ФОТА, ВІДЭА
Your browser doesn’t support HTML5
Адкрыцьцё першага помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Беларусі. Відэа
Збор сродкаў на ўсталяваньне помніка Касьцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музэі.
Адкрыцьцё першага помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Беларусі. Фотарэпартаж
Помнік быў адліты ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.
Тадэвуш Касьцюшка — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Нарадзіўся 4 лютага 1746 году, памёр 15 кастрычніка 1817 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце беларусаў.
Адкрыцьцё помніка КАсьцюшку ля Косава. 12 траўня 2018 году
Помнікі яму стаяць у Варшаве, Кракаве, Лодзі, Бостане, Вашынгтоне, Дэтройце. Усяго па ўсім сьвеце — болей за 200 вялікіх і малых формаў. У ягоны гонар названыя самая высокая гара ў Аўстраліі, востраў на Алясцы, акруга ў штаце Індыяна, політэхнічны ўнівэрсытэт у Кракаве, а таксама шматлікія плошчы, вуліцы, паркі розных краінаў сьвету.
У Беларусі дагэтуль не было ніводнага помніка Касьцюшку, калі не лічыць бюсты на тэрыторыі амэрыканскай амбасады ў Менску і ў вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была радавая сядзіба.