Журналісту тэлекампаніі ARD Гаё Зэпельту адмовілі ў атрыманьні расійскай візы для паездкі на Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году.
Як паведаміла ў пятніцу, 11 траўня, прэсавая служба тэлекампаніі ARD, Зэпэльта ў Расеі занесьлі ў сьпіс «непажаданых пэрсон». Падрабязнасьці прынятага ў Расеі рашэньня пакуль ніхто не падаў, гаворацца ў публікацыі «Нямецкай хвалі».
ARD назвала адмову ў візе Зэпэльту «унікальнай падзеяй у гісторыі спартовай журналістыкі ARD і, з пункту гледжаньня асьвятленьня такой буйной падзеі, як чэмпіянат сьвету па футболе, беспрэцэдэнтным умяшаньнем у свабоду прэсы».
Свабодны доступ прадстаўнікоў СМІ на спартыўныя мерапрыемствы звычайна зьяўляецца натуральным і лічыцца адным з умоў пры выбары краіны-гаспадара той ці іншай падзеі, падкрэсьлілі ў прэсавай службе.
Зэпэльт на працягу многіх гадоў займаецца праблемай допінгу ў сусьветным спорце. Апроч іншага, журналіст таксама распавёў аб допінгавай сыстэме ў Расеі, якая, як мяркуецца, функцыянавала пры ўдзеле дзяржавы. Выкрыцьці Зэпэльта прывялі да адхіленьня расейскіх атлетаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.