Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на сьвяткаваньнях Дня перамогі ў Менску зноў надзеў форму супрацоўніка НКВД.
Упершыню ў такой форме ён зьявіўся 9 траўня 2015 году і пазьней гэтак патлумачыў свае дзеняьні Радыё Свабода.
«Надзеўшы форму, якая была ўведзеная ў 1943 годзе, я хацеў выказаць толькі адно: сваю вялізарную павагу да супрацоўнікаў міліцыі, якія ў той складаны час клалі сваё жыцьцё, свае галовы за вызваленьне нашай краіны ад нацыстаў. Больш нічога іншага за гэтым крокам у мяне не было — гэта толькі павага і яшчэ раз павага».